Глава місіі АБСЕ Герт Хінрых Арэнс сустрэўся з магілёўскімі дэмакратамі

2010 2010-12-08T12:42:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/arensosce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік місіі АБСЕ Герт Хінрык Арэнс

Кіраўнік місіі АБСЕ Герт Хінрык Арэнс

7 снежня ў Магілёве адбылася сустрэча кіраўніка місіі АБСЕ Герта Хінрыха Арэнса з праваабаронцам Барысам Бухелем, а таксама Алесем Сілковым і Віктарам Болдзіным -  даверанымі асобамі кандыдатаў у прэзідэнты Аляксея Міхалевіча і Андрэя Саннікава.

Падчас сустрэчы абмяркоўваўся ход выбарчай кампаніі і праблемы, з якімі сутыкаюцца сябры каманд кандыдатаў.

Так, адна з найбольш важных праблем, што была агучана на сустрэчы, - гэта недахоп месцаў для вывешвання агітацыйных матэрыялаў і тое, што яны амаль кожны дзень зрываюцца невядомымі. Дымакратычным актывістам дорага каштуе кожны дзень аднаўляць сарваныя недобразычліўцамі плакаты. Акрамя гэтага ўздымалася праблема малой колькасці пляцовак для вядзення агітацыі ў горадзе, а таксама выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу пры вядзенні агітацыі за дзеючага Прэзідэнта і адначасова кандыдата на чарговы тэрмін Аляксандра Лукашэнкі.

Праваабаронца Барыс Бухель на сустрэчы адзначыў, што адной з галоўных праблем працы Цэнтрвыбаркама з’яўляецца адсутнасць публічнасці, бо не ўсе прынятыя ёй пастановы, вывешваюцца на афіцыйным сайце камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства