Брэст: Давераная асоба Някляева просіць ТВК пасадзейнічаць арганізацыі сустрэчы з кандыдатам

2010 2010-12-08T11:55:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/koushmikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Коўш

Мікалай Коўш

 Як распавёў Мікалай Коўш, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева, падставай для звароту ў тэрытарыяльную камісію стала адмова кіраўніцтва Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна ў прадастаўленні памяшкання для сустрэчы кандыдата са студэнтамі і выкладчыкамі гэтай ВНУ.

"У сваёй пісьмовай заяве аб арганізацыі такой сустрэчы я засноўваўся на палажэннях артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, - распавёў Мікалай Коўш. - Аднак рэктар універсітэта Мечыслаў Часноўскі, спасылаючыся на напружаны рэжым заняткаў, дэфіцыт вучэбна-лабараторных плошчаў і рамонт, у маёй просьбе адмовіў  ".

Мікалай Коўш лічыць, што стварэнне перашкод для сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты з выбаршчыкамі па надуманых прычынах, з'яўляецца грубым парушэннем Выбарчага кодэкса. Тым больш што 1 снежня ва ўніверсітэце адбылася сустрэча з выкладчыкамі і студэнтамі старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, які адначасова з'яўляецца даверанай асобай дзейнага кіраўніка дзяржавы. Неабходнае для гэтых мэтаў памяшканне ў ВНУ знайшлося.

У сувязі з гэтым давераная асоба Уладзімера Някляева просіць старшыню Ленінскай выбарчай камісіі г.Брэста Таццяну Навумавец аказаць садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні 10 снежня сустрэчы выкладчыкаў і студэнтаў БрДУ Пушкіна з кандыдатам у прэзідэнты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international