У Віцебску забаранілі пікет з агітацыяй за байкот выбараў

2010 2010-12-08T11:29:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bajkot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прычына  адмовы адміністрацыі Кастрычніцкага раёну такая: месца, дзе меркаваў праводзіць пікет сябра  КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, аказалася “занятым” прыхільнікамі Уладзіміра Някляева. Чыноўнікі вырашылі, што двум пікетам на цэлай плошчы Леніна ў Віцебску будзе цесна.

Віцебскія ўлады сёлета ўпершыню дазволілі задзейнічаць плошчу Леніна для перадвыбарчай агітацыі.

-- Здавалася б, дэмакратычны крок, -- разважае Ян Дзяржаўцаў. – На плошчы можна паставіць не адзін дзесятак пікетаў. Але мне напісалі, што ў гэтым месцы ўжо ладзяць пікет аднадумцы Уладзіміра Някляева. Я нават патэлефанаваў Уладзіміру Алексенку, заяўніку “някляеўскага” пікету. І той дужа здзівіўся, сказаўшы: “Там можна стаць хоць за 10 крокаў, хоць за 10 метраў ад нас. Я не прыхільнік байкоту, але абсалютна не супраць, каб побач быў іншы пікет”.

Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў збіраецца падаваць скаргу ў суд, бо адмову адміністрацыі Кастрычніцкага раёну ён лічыць незаконнай:

-- Сваімі супярэчлівымі рашэннямі ўлады штурхаюць нас на незаконнае пікетаванне. Вось каля так званага “сіняга дому” на вуліцы Леніна з плакатамі за байкот выбараў штодня стаіць Барыс Хамайда. Дык яго перыядычна затрымліваюць і вязуць у міліцыю за тое, што ён агітуе ў неналежным месцы. А ў належнае – не пускаюць,  пры гэтым робячы выгляд, што агітацыйная кампанія праходзіць дэмакратычна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international