Лельчыцы: Райвыканкам “прачнуўся” за 15 дзён да выбараў

2010 2010-12-08T10:06:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lelchicy-agit-mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да выбараў прэзідэнта Беларусі засталося няшмат крыху часу, а Лельчыцкі райвыканкам толькі зараз вырашыў пашырыць колькасць месцаў для правядзення кандыдатамі ў прэзідэнты РБ і іх даверанымі асобамі перадвыбарчай агітацыі.

2 снежня Лельчыцкі райвыканкам сваім рашэннем №1054 унёс змены і дапаўненні ў ранейшы дакумент пад №952 ад 8 лістапада “Об определении в Лельчицком районе мест для проведения кандидатами в Президенты РБ, их доверенными лицами мероприятий с целью осуществления предвыборной агитации в 2010 году”. Змены зроблены ў бок пашырэння месцаў для агітацыі на вуліцы.

Так, массавыя мерапрыемствы не ў памяшканнях можна праводзіць у “любых пригодных для этих целей местах на территории Лельчицкого района”. Выключэнне складаюць: цэнтральная плошча г. п. Лельчыцы, масты і аўтадарогі. На адлегласці не меней за 200 метраў ад райвыканкама, не меней за 50 метраў ад будынкаў сельскіх выканкамаў, сілавых структур, адукацыйных устаноў, будынкаў суда, пракуратуры. Сюды ж трапілі будынкі філіала №7 “Гомельаблаўтатранс”, ЦРБ, РВЭС, РУПС, два аддзяленні банкаў.

Рашэнне ўступіла ў сілу пасля яго афіцыйнага надрукавання – 4 снежня ў дзяржаўнай газеце “Светлае жыццё”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international