viasna on patreon

Затрыманы ў Горадні намесьнік старшыні непрызнанага СПБ Юзаф Пажэцкі пакараны 7 суткамі адміністратыўнага арышту

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 сакавіка міліцыянты даставілі яго з дому ў Гарадзенскі РАУС нібыта для гутаркі, але пасьля перавезьлі ў Кастрычнікі РАУС, дзе склалі пратакол аб дробным хуліганстве.

У другой палове дня актывіста СПБ даставілі ў Кастрычніцкі раённы суд Гродна, дзе судзьдзя Людміла Жук пакарала яго адміністратыўным арыштам тэрмінам на сем сутак.

Другі актывіст Саюзу палякаў Беларусі, галоўны рэдактар часопіса "Magazyn Polski" ў эміграцыі" Андрэй Пачобут, затрыманы ўчора ў Менску і дастаўлены ў КДБ, быў перавезены ў Гродна і знаходзіцца ў міліцэйскім ізалятары. Калі над ім адбудзецца суд пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства