Бабруйск: Пікетоўцаў перапісалі

2010 2010-12-07T17:49:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pikietsannikavababrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Сергіец і Васіль Жакаў

Максім Сергіец і Васіль Жакаў

У Бабруйску пікеты на вуліцы ладзяць пакуль што толькі сябры камандаў Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука і Андрэя Саннікава. Яны збіраюцца на рынкавай плошчы, ігнаруючы нешматлюдныя месцы, якія былі выдзеленыя для агітацыі гарадскімі ўладамі. Некалькі дзён дэмакратычныя актывісты спакойна рабілі сваю справу, а сёння імі зацікавіліся супрацоўнікі міліцыі.

Спачатку міліцыянты падыйшлі да пікета Андрэя Саннікава - яго ладзілі Максім Сергіец і Васіль Жакаў, якія прыехалі ў Бабруйск з Мінска - узялі пару ўлётак і сышлі. Праз нейкі час вярнуўся адзін з іх, прапаршчык Віктар Цімошчанка, які папрасіў дакументы пікетоўшчыкаў. Актывісты штабу Някляева ў гэты час ўжо сышлі.

- Ён перапісаў дадзеныя Васіля, а мае не перапісваў, - распавядае Максім Сергіец. – Цікавіўся, хто мы, адкуль, і што тут робім. А пасля гэтага спакойна сышоў, не прымушаў нас звярнуць пікет.

Таксама міліцыянеры прасілі дакументы прадстаўніка БХК Аляксандра Лявоненкі, які знаходзіўся побач з пікетоўцамі, - але ён адмовіўся даць пашпарт. Праваабаронца выказаў меркаванне, што такім чынам  улады спрабуюць аказаць псіхалагічны ціск на грамадзянаў, якія стаяць у агітацыйных пікетах за апазіцыйных кандыдатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Актывісты штабу Някляева

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international