Пікетаў за правы чалавека ў Віцебску не будзе

2010 2010-12-07T16:46:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deklaracyja09.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцам Паўлу Левінаву і Леаніду Сьвеціку Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Віцебску  адмовіла ў правядзеньні пікету ў гадавіну прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека – 10 снежня.

Заяўнікі прасілі дазволу правесьці пікетаваньне на плошчы Перамогі, альбо на плошчы Свабоды ў абласным цэнтры. У лісьце за подпісам намесьніка кіраўніка адміністрацыі А Кандратовіча паведамляецца, што гэтыя месцы нібыта не ўваходзяць у пералік месцаў, вызначаных уладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Адной з падстаў для адмовы з’явілася таксама адсутнасьць дамоваў на платныя паслугі ЖКГ, міліцыі і мэдычных устаноў, хаця для правядзення пікету дастаткова прадставіць звычайнае абавязацельства па арганізацыі і забеспячэньню парадку пад час правядзеньня масавага мерапрыемства. Такое абавязацельства праваабаронца Лдеанід Свецік прыклаў да сваёй заявы, аднак на рашэньне ўладаў гэта не паўплывала.

Традыцыйна, у Дзень прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі чалавека праваабаронцы ў розных гарадах Беларусі спрабуюць правесьці акцыі, каб нагадаць пра шматлікія парушэньні правоў чалавека. Звычайна такія мерапрыемствы забараняюцца, а іх удзельнікі пераследуюцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international