Гродна: Міліцыі не даведзена пастанова пра дазволеныя для агітацыі месцы?

2010 2010-12-07T15:17:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pikietramanchukagarodnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродне працягваецца актыўная агітацыя за апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Акрамя пастаянных месцаў агітацыі і раздавання інфармацыйных матэрыялаў, штабы некаторых кандыдатаў ладзяць і так званыя “лятучыя” пікеты, выстаўляючы іх у розных частках гораду.

Так прыкладам робяць прадстаўнікі выбарчага штабу Яраслава Раманчука. Падчас аднаго з пікетаў здарыўся канфлікт з прадстаўнікамі міліцыі. Калі сябры каманды кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі  выставілі пікет каля чыгуначнага вакзалу, да іх падышлі міліцыянты і патрабавалі спыніць агітацыю. Пікет пакінулі ў спакоі толькі пасля таго, калі на месца інцыдэнту прыехаў старшыня абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін і паказаў адпаведную пастанову гарадскіх уладаў пра вызначэнне месцаў агітацыі. Атрымліваецца, што гэтая пастанова не была своечасова даведзена да прадстаўнікоў аховы правапарадку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international