viasna on patreon

У Гродне значна актывізаваліся штабы апазіцыйных кандыдатаў

2010 2010-12-07T13:56:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agitacyjagarodnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Штаб У.Някляева зладзіў музычнае афармленне пікету - песнямі на вершы кандыдата

Штаб У.Някляева зладзіў музычнае афармленне пікету - песнямі на вершы кандыдата

У Гродне апошнімі днямі назіраецца значная актывізацыя выбарчых штабоў апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

Галоўным гродзенскім “гайд-паркам” яшчэ з часу збору подпісаў стаў уваход на Цэнтральны, так званы Скідзельскі, рынак. Менавіта тут раздаюцца асноўныя інфармацыйныя матэрыялы і ідуць дробныя лакальныя дыскусіі, абмен думкамі з выбаршчыкамі.

Напрыклад, штаб Уладзіміра Някляева зладзіў музычнае афармленне свайго пікету, вісяць расцяжкі, гучаць беларускія песні на вершы гэтага кандыдата. Таксама рэгулярна стаяць інфармацыйныя пікеты Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука і Рыгора Кастусёва. За Віталя Рымашэўскага агітуюць пераважна на іншым рынку – Паўднёвым. З’явіліся ўлёткі і Аляксея Міхалевіча. Агітацыйных пікетаў за Аляксандра Лукашэнку на тэрыторыі гораду пакуль не было заўважана.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства