Гомель: Гарадскія ўлады не дазволілі пікет праваабаронцаў супраць датэрміновага галасавання

2010 2010-12-07T12:19:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

У канцы лістапада гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны накіравалі заяўку на правядзенне ў горадзе 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, пікета. На мэце правядзення масавага мерапрыемства ставілася інфармаванне жыхароў горада аб праве не ісці на датэрміновае галасаванне.

«Датэрміновае галасаванне – адзін з інструментаў фальсіфікацый. Мы збіраліся растлумачыць гэта гамяльчанам і заклікаць іх не ісці на датэрміновае галасаванне і тым самым не садзейнічаць фальсіфікацыям», - патлумачыў Судаленка.

Па яго словах, гарвыканкам адмовіў у правядзенні масавага мерапрыемства на той падставе, што заяўнікі не аплацілі паслугі міліцыі, «хуткай дапамогі» і камунальных службаў, а таксама месцам правядзення пікета вызначылі плошчу Паўстання. Нагадаем, што ў амаль 500-тысячным Гомелі для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца не па ініцыятыве ўлады, дазволена толькі адна пляцоўка – каля ДК «Віпра» Беларускага таварыства глухіх.

Праваабаронцы лічаць, што як адмова ўладаў, так і само рашэнне гарвыканкама супярэчаць Канстытуцыі і міжнародным прававым актам. На думку Судаленкі, гарадскія ўлады паставілі пад пагрозу сам прынцып права на свабоду правядзення мірных сходаў грамадзян.

«Прымаючы да ўвагі той факт, што мірныя сходы грамадзян з'яўляюцца адной з асноў дзеючай дэмакратыі, а абарона свабоды сходаў неабходная для стварэння талерантнага грамадства, у якім могуць мірна існаваць групы з рознымі перакананнямі, нормамі паводзін або прынцыпамі, адмову гарвыканкама лічу недапушчальным абмежаваннем нашых правоў на свабоду выказвання свайго меркавання і правядзення масавых мерапрыемстваў па сэнсу артыкулаў 23, 33 і 35 Канстытуцыі», - пракаментаваў Паплаўны.

Нагадаем, што за правядзення несанкцыянаваных уладай масавых мерапрыемстваў арганізатараў чакаюць буйныя штрафы ці арышт. За апошнія два гады ў Гомельскім рэгіёне суды больш за 40 разоў прыцягвалі актывістаў да розных адміністратыўных санкцый за спробы правядзення мірных сходаў без атрымання на гэта санкцыі ўладаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international