У вёсках вакол Мінска дагэтуль няма інфармацыі пра кандыдатаў

2010 2010-12-07T11:42:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/usiebielaruskishodagitplakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Плакат, які жыхары адной з вёсак знялі са сцяны сельсавету, надрукаваны невядома дзе і кім

Плакат, які жыхары адной з вёсак знялі са сцяны сельсавету, надрукаваны невядома дзе і кім

Згодна з выбарчым заканадаўствам, да 4 снежня ўчастковыя камісіі павінны былі размясціць на тэрыторыі выбарчых участкаў друкаваныя матэрыялы з інфармацыяй пра кандыдатаў у прэзідэнты. Як паведамлялася раней, раённая ўлада вызначыла адмысловыя месцы для таго, каб выбаршчыкі маглі азнаёміцца з кандыдатамі і іх праграмамі.

У прыватнасці, у Мінскім раёне друкаваныя матэрыялы дазволена размяшчаць на інфармацыйных стэндах, якія, як правіла, маюцца ў кожнай вёсцы. Аднак простым вокам заўважна, што рашэнне райвыканкам прымаў дарма: месцы для агітацыі ўсё роўна пустуюць. Прычым настолькі відавочна, што са стэндаў часам знікаюць нават звыклыя кінаафішы сельскага Дома культуры і аб’явы.

Прынамсі ў некалькіх вёсках у Мінскім раёне назіраецца суцэльная інфармацыйная пустэча. Жыхары адной з вёсак заявілі, что збіраюцца павесіць партрэты альтэрнатыўных кандыдатаў на свой плот уздоўж вуліцы. А каб ніхто не мог сарваць гэты стыхійны інфармацыйны рэсурс, яго размесцяць побач з вялікім сабакам гаспадароў. Іншыя жыхары прыгараду сталіцы прызналіся, што скралі з будынку сельсавета плакат з анонсам Усебеларускага сходу, і цяпер іх пасёлак застаўся без адзінага папяровага агітматэрыялу.

Перадвыбарчая абстаноўка ў наваколлі Мінска не такая бурлівая, як у горадзе, але таксама не такая спакойная, як можа падацца на першы погляд. У крамах і на прыпынках транспарту нярэдка чуюцца размовы пра нежаданне вяскоўцаў галасаваць за дзеючага прэзідэнта. Асаблівыя ільготы Лукашэнкі для сельскіх жыхароў не маюць тут уплыву – большасць насельніцтва буйных вёсак працуе ў Мінску. Гэта людзі, якія не чытаюць пра сталіцу ў “раёнцы”, а штодня бываюць там. Да таго ж, сучасны прыгарад Мінска вельмі высока аўтамабілізаваны і кампутарызаваны, а ў яго складзе насельніцтва большасць – не пенсіянеры, а людзі, якія пры пэўных умовах былі б стаць так званым сярэднім класам. Таму можна прадказваць папаўненне мінскага пратэстнага электарату свежымі патэнцыйна пратэстнымі сіламі з 20-30-кіламетровай зоны – калі, канечне, міліцыя ізноў, як у 2006-м, не перакрые дарожны рух.  

На здымку: Плакат, які жыхары адной з вёсак знялі са сцяны сельсавету, надрукаваны невядома дзе і кім – на ім няма выходных дадзеных.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international