Мінск: Выкладчыкам “параілі” ветліва загнаць студэнтаў на датэрміновае галасаванне

2010 2010-12-07T10:22:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/studentyaudytoryja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сталічных вну поўным ходам ідзе падрыхтоўка да прымусовага датэрміновага галасавання студэнтаў. Напрыклад, з выкладчыкамі некаторых факультэтаў БДУ да адкрыцця Усебеларускага сходу ўжо праведзеныя гутаркі, каб яны “ветліва папрасілі” сваіх студэнтаў прыходзіць на заняткі з пашпартамі. Чакаецца, што пашпарты спатрэбяцца для датэрміновага галасавання. Пра гэта паведамілі выкладчыкі БДУ, якія пажадалі застацца неназванымі з-за страху страціць сваю працу.

Па словах выкладчыкаў, адным з першых быў праведзены “інструктаж” па датэрміновым галасаванні ў інстытуце журналістыкі БДУ. Пры гэтым выкладчыкам раіл не прымяняць да студэнтаў адкрыты прымус і запалохванне, а ветліва пераконваць іх аддаць голас датэрмінова, бо на журфаку вучацца вельмі “разумныя дзеці”. Студэнты гэтага факультэту, з якімі ўдалося пагутарыць, кажуць, што тэма датэрміновага галасавання з вуснаў выкладчыкаў яшчэ не гучыць - “пакуль ціха”. Але выкладчыкі сцвярджаюць, што ім даручана да 14 снежня “растлумачыць” студэнтам неабходнасць такога кроку.

Звесткі пра падрыхтоўку да датэрміновага галасавання паступілі таксама з Мінскага ўніверсітэта культуры. Па словах аднаго з выкладчыкаў гэтай навучальнай установы, да 6 снежня ўжо былі гатовыя спісы студэнтаў, і галасаванне магло таемна распачацца ледзь не адначасна з Усебеларускім сходам. На заўвагу аб тым, што пачатак папярэдняга галасавання ў такі тэрмін груба  парушае дзеючы Выбарчы кодэкс, суразмоўца эмацыйна заўважыла: “Якія законы?! Вы што? Думаеце, мы ў казку патрапілі?” 

Выкладчыкі нагадалі таксама пра выпадкі рэпрэсій ў дачыненні да студэнтаў, якія на мінулых выбарах адмовіліся галасаваць датэрмінова. Асабліва лёгка ўздзейнічаць на іншагародніх навучэнцаў: пасля адмовы іх проста выселілі са студэнцкага інтэрнату – нібыта таму, што няма месцаў.

Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пачатак датэрміновага галасавання не раней як за пяць дзён да асноўнага дня выбараў, у дадзеным выпадку – з 14 снежня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international