Друкарні затрымліваюць выпуск агітацыйнай прадукцыі Раманчука

2010 2010-12-06T22:27:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulau_anatol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Паўлаў

Анатоль Паўлаў

Агітацыйная кампанія за кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі ў самым разгары, аднак правесці паўнавартасную працу могуць не ўсе прэтэндэнты.

Так, Анатоль Паўлаў (на фота), старшыня Мінскай арганізацыі АГП, адзначыў неаднаразовыя зрывы тэрмінаў пастаўкі друкаванай агітпрадукцыі з боку друкарняў.

- У шматлікіх друкарнях у нас наогул адмовіліся прыняць замову, хоць грошы на аплату ішлі з афіцыйнага фонду ЦВК, - распавёў сябра палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі. - Тыя ж, хто прыняў замову, затрымліваюць тэрміны друку без тлумачэння прычын. У любой іншай краіне любая друкарня ўжо панесла б каласальныя страты, а ў нас адбываецца самае сапраўднае бязмежжа.

Вялікая колькасць друкаванай прадукцыі ў партыі ўжо атрымалі, але асноўная маса самага цікавага матэрыялу - каляровы буклет з фотаздымкам кандыдата ў прэзідэнты ад АГП Яраславам Раманчуком -- усё яшчэ ў працы, і тэрміны завяршэння друку невядомыя.

- Такія зрывы тэрмінаў друку затрымліваюць нашу агітацыйную працу, - дадаў Анатоль Паўлаў. - Мы нават не можам выставіць пікеты, паколькі ў нас няма раздаткавага матэрыялу. А ўсё гэта крадзе ў нас час, адведзены на агітацыю за нашага кандыдата.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international