На беларуска-ўкраінскай мяжы ў праваабаронцы шукалі грошы і друкаваныя матэрыялы

2010 2010-12-06T21:42:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rusecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржук Русецкі

Сяржук Русецкі

У нядзелю, 5 снежня, на беларуска-ўкраінскай мяжы быў затрыманы праваабаронца з Бярозы Сяржук Русецкі. Пасля мытнага дагляду пачаўся пашпартны кантроль: памежнікі доўга правяралі пашпарт Русецкага, насілі “на стацыянарны прыбор”. Пасля гэтага быў праведзены яшчэ адзін мытны дагляд, і ў выніку памежнікі на чале з начальнікам змены маёрам памежнай службы С. Сойкам “на падставе Закона аб памежным кантролі” высадзілі праваабаронцу на памежным пункце “Хаціслаў”.

Каля паўтары гадзіны праводзіўся дагляд рэчаў, пра што ў выніку быў складзены адпаведны акт мытнага дагляду. Найперш мытнікаў цікавіла, колькі грамадзкі актывіст мае з сабой замежнай валюты (аказалася, што толькі дзесяць даляраў) і ці не правозіць якую друкаваную прадукцыю.

Памежнікі доўга чыталі апошнія нумары “Нашай нівы” і “Народнай волі”. Цікавіліся, адкуль гэтыя газеты ў яго, і не маглі паверыць, што такая “крамола” афіцыйна выдаецца ў Беларусі, бо ў газетных шапіках яны “не бачылі”. Сп. Русецкі прапанаваў ім самім падпісацца на пошце ці пачытаць у інтэрнэце. Памежнікі заўважылі, што калі будзеш чытаць у інтэрнэце, то дакладна падставішся, бо інтэрнэт зараз лёгка адсочваецца. Прапаноўвалі пакінуць газеты, але пачуўшы адказ, што гаспадар і сам іх яшчэ не прачытаў, сказалі, што аформяць выманне (“выямку”) газет пратаколам. Аднак потым ад гэтай ідэі адмовіліся.

Паколькі наступны цягнік на Брэст быў толькі праз тры з паловаю гадзіны, то Сяржук Русецкі патрапіў дадому не а 22:00 у нядзелю, а толькі ранкам наступнага дня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international