Орша: Для агітатараў Лукашэнкі законы не пісаны

2010 2010-12-06T21:21:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як вядома, у адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам рашэннямі Аршанскага гарвыканкама быў вызначаны пералік месцаў для сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты, іх давераных асоб з выбаршчыкамі. Аказалася, што гэтыя рашэнні адносяцца толькі да апазіцыйных кандыдатаў. Агітацыйная кампанія за дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку вышэйназваныя дакументы начыста ігнаруе.

Вось зусім свежы прыклад. Давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі ў Оршы - Людміла Дабрыніна. Яна ж па сумяшчальніцтве старшыня Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў. Здавалася б, хто як не кіраўнік мясцовай прадстаўнічай улады павінен падаваць прыклад дакладнага і паважлівага выканання закона.

Але не тут тое было. Людміла Анатольеўна наведвае калектыў за калектывам і агітуе за свайго даверніка то ў навучальнай установе, то на прадпрыемстве, то ва ўстанове. Толькі ў апошнія дні яна правяла агітсустрэчу з навучэнцамі ў Аршанскім медкаледжы, а таксама аналагічную сустрэчу з медработнікамі горада. Прайшлі гэтыя сустрэчы ў памяшканнях, якія не значацца ў спісе месцаў, дазволеных для сустрэч з выбаршчыкамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international