Слуцк: Раманчук сустрэўся з выбаршчыкамі ў неацяпляемым Доме культуры

2010 2010-12-06T21:10:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluck-sustr-raman-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 70 выбаршчыкаў, якія прыйшлі 5 снежня на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком, каля дзвюх гадзін правялі ў неацяпляемай зале Дома культуры.

Ахвочых паразмаўляць з кандыдатам аказалася больш, чым з Рыгорам Кастусёвым, але менш, чым з Андрэем Саннікавым. Інфармацыя пра сустрэчу з Раманчуком публікавалася ў рэгіянальнай газеце “Інфа-Кур'ер” і раёнцы “Слуцкий край”. Акрамя таго, слуцкі штаб кандыдата расклеіў па горадзе абвесткі з запрашэннем наведаць мерапрыемства.

Разам з Яраславам Раманчуком у Слуцак прыехалі яго давераныя асобы Анатоль Лябедзька і Леанід Заіка. На сустрэчы з кандыдатам прысутнічалі начальнік аддзела ідэалогіі Слуцкага райвыканкама Ларыса Дабравольская, рэдактар раённай газеты “Слуцкий край” Анатоль Жук, доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ Бёрн-Эрык Лундквіст і Марцін Бжазоўскі.

Ідэолаг і рэдактар “раёнкі” не задалі кандыдату пытанняў, не адрэагаваўшы на ягонае абяцанне ў выпадку прыходу да ўлады скараціць чынавенскі апарат і пакінуць ідэолагаў без працы.

На гэтым тыдні сустрэчу са слуцкімі выбаршчыкамі правядзе Ўладзімір Някляеў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international