viasna on patreon

Баранавічы: Найбольшае ўражанне -- ад выступаў Саннікава і Някляева

2010 2010-12-06T20:30:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-inteks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” працягвае праводзіць апытанні на ўласным сайце www.intex-press.by сярод сваіх чытачоў. На гэты раз газета прапанавала адказаць на пытанне: Выступленне каго з кандыдатаў у прэзідэнты зрабіла на вас найбольшае ўражанне? 19% чытачоў газеты “Intex-press” паведамілі, што на іх найбольшае ўражанне зрабіў выспуп Андрэя Саннікава і 16% – Уладзіміра Някляева. 14% наведвальнікам сайта найбольш спадабаўся Мікалай Статкевіч, а 10% – былі ўражаны выступам Яраслава Раманчука. Выступ па тэлебачанні Віталя Рымашэўскага зацікавіла 3%, а Рыгора Кастусёва – толькі 2% чытачоў газеты. Пакуль ніхто з наведвальнікаў сайта не знайшоў нічога цікавага і таму не падтрымаў выступленні Алеся Міхалевіча і Дзмітрыя Уса. 15% апытаных адзначылі, што не глядзелі па БТ выступаў кандыдатаў у прэзідэнты, бо ім гэта нецікава. У гэтым апытанні на 6 снежня прынялі ўдзел 283 чалавекі. Апытанне працягваецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства