Аршанскі гарвыканкам зноў працуе над памылкамі

2010 2010-12-06T20:09:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слова “абвяржэнне” становіцца адным з самых часта ўжываемых загалоўках на старонках мясцовай “Аршанскай газеты”. На гэты раз мясцовыя чыноўнікі аператыўна адрэагавалі на інфармацыю ад “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”. У ёй у прыватнасці паведамлялася, што ў шэрагу выпадкаў сярод месцаў, якія пазначаныя для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі, не існуе саміх гэтых месцаў.

Так, ужо больш за пяць гадоў у Оршы няма крамаў "Лань" і "Кругозор",  у якіх паводле рашэння гарвыканкама дазволена змяшчаць агітацыйныя матэр'ялы. Тое ж рашэнне гарвыканкама дазваляе расклейваць плакаты ў будынку падаткавай інспекцыі, але па адрасе, з якога яна 4 гады назад перахала ў адмыслова пабудаваны для яе будынак.

У выніку 3 снежня Аршанскі гарвыканкам прыняў рашэнне № 1849 “Аб унясенні змен у рашэнне Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 11 лістапада 2010года № 1711”, якое выпраўляе дапушчаныя памылкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international