У Магілёўскай вобласці акрэдытавана 3 999 назіральнікаў

2010 2010-12-06T17:54:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nabludateli3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па стане на 6 снежня ў Магілёўскай вобласці ў камісіях па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь акрэдытавана 3 999 назіральнікаў. Аб гэтым паведамляе старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў.

3896 назіральнікаў будзе працаваць на ўчастках для галасавання, астатнія – у абласной і раённых выбарчых камісіях.

Больш усяго назіральнікаў вылучылі грамадскія аб’яднанні – 2494. Сярод іх 594 ад грамадскага аб’яднання ветэранаў, 556 ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, 555 – ад БРСМ і 426 ад “Белай Русі”. Грамадзяне шляхам падачы заяваў вылучылі 1032 назіральнікі, працоўныя калектывы – 370.

Акрамя гэтага, у вобласці працуе шэсць міжнародных назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international