Ці дапаможа Лукашэнка вырашыць жыллёвую праблему простых людзей?

2010 2010-12-06T23:11:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vaskabovich-aliaksei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пенсіянер, заслужаны трэнер БССР Аляксей Васкабовіч звярнуўся з адкрытым лістом да Прэзідэнта Беларусі з просьбай "спыніць беззаконне, свавольства і гвалт". Толькі вось ці будзе ён пачуты?

Прычынай звароту паслужыў працяглы канфлікт сталічных чыноўнікаў з тымі грамадзянамі, якія пратэстуюць супраць зносу іх дамоў у сувязі з працягам першай лініі метрапалітэна. Аляксей Васкабовіч піша:

"Спадар Прэзідэнт! Абараняючыся ад свавольства сталічных наменклатуршчыкаў, я звяртаўся ў Ваш адрас тройчы. Звяртаўся таксама да старшыні Савета міністраў С. Сідорскага, кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта У. Макея, Генеральнага пракурора Г. Васілевіча, старшыні Вярхоўнага Суда В. Сукалы і старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю З. Ломацю не менш трох дзясяткаў разоў. Ні адзін з іх не прыняў мер па аднаўленні законнасці ў рамках існуючага заканадаўства і сваёй кампетэнцыі.

Нічым іншым, як катаваннем мяне і членаў маёй сям'і, я не магу назваць прыняцце антыканстытуцыйнага і беззаконнага рашэння аб прымусовым высяленні нас і прызнанні правоў на кватэры, не якія адказваюць ні па санітарным нормам, ні па ўладкаванні, якасці, кошту і гэтак далей. Хто адкажа за прадастаўленне судам ілжывай інфармацыі выканаўчымі органамі ўлады, што пацягнула прыняцце не адпавядаючых заканадаўству рашэнняў? Што я яшчэ павінен быў саступіць чыноўнікам горада, якія паклалі вока на маю ўласнасць? "

Гэтыя радкі з адкрытага ліста сведчаць не столькі пра роспач чалавека, які змагаецца за свае правы, колькі аб рэальным становішчы рэчаў у нашай прававой і сацыяльна арыентаванай дзяржаве.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў Лукашэнка запатрабаваў узмацніць працу са зваротамі грамадзян і паабяцаў строга спытаць з тых чыноўнікаў, хто застаўся абыякавым да праблем простага чалавека. Можа быць гэты піяр-ход і паспрыяў вырашэнню некаторых пытанняў на месцах, але, напэўна, не ўсіх.

Дзень Х ўжо не за гарамі, што будзе з нявырашанымі праблемамі і зваротамі грамадзян пасля выбараў?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international