Сталічныя ўчастковыя камісіі. Так усё-ткі разнарадкі?

2010 2010-12-06T14:14:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aratar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На днях у Завадскім раёне сталіцы прайшоў апошні семінар-трэнінг для старшыняў участковых камісій. Праводзіла гэты семінар галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі гэтага раёна Ірына Янушэвіч.

Як распавяла назіральнік Валянціна Свяцкая, семінар-трэнінг прайшоў, што называецца ў штатным рэжыме:

"Усё было вельмі дакладна, карэктна і даволі добразычліва - старшыняў участковых камісій вучылі, як арганізоўваць выбарчы працэс у адпаведнасці з існуючымі нарматыўнымі дакументамі па правядзенню прэзідэнцкіх выбараў, і асабліва нядаўна прынятай пастановай № 99 Цэнтральнай выбарчай камісіі. Па вялікім рахунку, некалькі збянтэжыла толькі адна акалічнасць: падчас семінара-трэнінгу Ірына Анатольеўна прапанавала старшыням участковых камісій дакладваць кожны дзень пра колькасць назіральнікаў на тым ці іншым выбарчым участку. Чаму такая пільная ўвага да назіральнікаў, мне не зусім зразумела ".

Нагадаем, што пры правядзенні падобнага семінара-трэнінгу намеснік старшыні Маскоўскай раённай камісіі Кудзярмаеў Аляксандр Мікалаевіч, які з'яўляецца загадчыкам аддзела арганізацыйна-кадравай працы Адміністрацыі Маскоўскага раёна, прамым тэкстам паказаў прысутным старшыням участковых камісій, што "назіральнікаў павінна быць не менш 10-ці чалавек" на кожным участку. Прычым, у гэтай групы назіральнікаў - а яны будуць вылучаны ад Саюза жанчын, РГА «Белая Русь», працоўных калектываў і зборам подпісаў ад грамадзян - павінен быць свой "брыгадзір".

Не выключана, што падобныя разнарадкі існуюць і ў іншых раёнах Мінска.

Вось што сказаў з гэтай нагоды палітолаг Пётр Варатынец:

"Я практычна ўпэўнены, што такія разнарадкі існуюць і цяпер. Вельмі цяжка адмаўляцца ад сістэмы, алгарытму дзеянняў, якія існуюць каля 16 гадоў. І спрабаваць падабацца таму, каго зусім нядаўна публічна лічылі практычна сваім ворагам - Захаду.

Уяўляеце, вы праводзілі выбары па адным даволі выразна выпрацаваным сцэнары, а вам прапануюць іншы, які даволі сур'ёзна адрозніваецца ад папярэдняга. І разам з тым, над усімі гэтымі, у першую чаргу, участковымі выбарчымі камісіямі дамоклавым мячом вісіць "запаветная лічба" у 75 адсоткаў галасоў за дзеючага кіраўніка дзяржавы на гэтых выбарах, які яе ж і агучыў як найбольш прывабную і пажаданую.

Мяркую, што нас чакае яшчэ шмат цікавага ў фінале дадзенай прэзідэнцкай кампаніі. Можа, гэта не будзе так высакапара, як у мінулыя выбарчыя кампаніі, але тое, што нам усім не будзе сумна, гэта адназначна ".

Дарэчы, у далейшым сустрэчы кіраўніцтва раёнаў сталіцы са старшынямі ўчастковых камісій працягнуцца, але гэтыя сустрэчы ўжо не будуць праходзіць у фармаце семінараў-трэнінгаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international