Хочаш ці ня хочаш — дзяржаўную газэту выпісвай

2010 2010-12-03T14:06:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пачалася падпісная кампанія. Зноў ідэалягічныя аддзелы райвыканкамаў рассылаюць «Пляны арганізацыйных мерапрыемстваў правядзеньня падпіскі на друкаваныя СМІ», даводзяць лічбы да прадпрыемстваў, арганізацыяў і ўстановаў.

Настаўніца адной са школ Барысаўскага раёну распавяла «Свабодзе»:

«Як толькі пачынаецца падпісная кампанія, гэта звычайна ў сьнежні, нам на школу з аддзелу адукацыі прыходзіць разнарадка ведамаснай і індывідуальнай падпіскі. Там прапісана, якую колькасьць і якія выданьні выпісвае аддзел. Аддзел звычайна за кошт дзяржавы выпісвае па мінімуме, умоўна кажучы, адну „Советскую Белоруссию“, адну „Народную асьвету“, а ўсё астатняе — індывідуальная падпіска».

І па ведамаснай, па індывідуальнай падпісцы даводзяцца канкрэтныя лічбы, колькі экзэмпляраў дзяржаўных выданьняў павінен выпісаць канкрэтны калектыў.

Вось так і падтрымліваюць дзяржаўную прэсу, выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс, і, натуральна, настаўнікі, чыноўнікі ад адукацыі вымушаны падпарадкоўвацца. Таксама даводзяць норму да паштальёнаў — падпісаць мінімум па 10-15 чалавек на «Советскую Белоруссию», «Звязду», «Беларускую ніву».

Па сьведчаньню Міколы з Менску, слухача "Свабоды", "на Беларускай жалезнай дарозе начальства прымушае людзей падпiсвацца на "Железнодорожник Белоруссии", даводзячы лiчбу падпicчыкаў да 80 адсоткаў. А хто не жадае, таму пагражаюць непрадленнем працоўнага кантракту, цi скарачэннем прэмii. Тое самае было i з прышчэпкай ад грыпу. Да работнiкаў давялi план аб тым, што да 50 адсоткаў з iх павiнна яе зрабiць, улiчваючы, што прышчэпка кiтайская, а хто не жадаў, таму трэба было напicаць пiсьмовы адказ!"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international