Пінск: З’явіліся агітплакаты Алеся Міхалевіча

2010 2010-12-06T13:22:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitplakatyupinsku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Цяпер у некаторых месцах пінчукі могуць убачыць плакаты двух кандыдатаў

Цяпер у некаторых месцах пінчукі могуць убачыць плакаты двух кандыдатаў

Другі альтэрнатыўны дзеючаму кіраўніку дзяржавы кандыдат у прэзідэнты, які пачаў актыўную фазу агітацыйнай кампаніі ў Пінску – Алесь Міхалевіч. Актывісты яго каманды вывесілі перадвыбарчы плакат кандыдата на гарадскіх рэкламных тумбах. Цяпер у некаторых месцах пінчукі могуць убачыць плакаты двух кандыдатаў - Алеся Міхалевіча і Андрэя Саннікава. Прычым каманды выкарыстоўваюць выключна рэкламныя тумбы, іншыя дазволеныя мясцовымі ўладамі месцы застаюцца вольнымі ад агітацыйнай прадукцыі.

Што да сустрэч з выбаршчыкамі, Пінск пакуль што застаецца па-за шляхамі кандыдатаў і іх давераных асобаў. Магчыма гэта звязана са слабасцю і неарганізаванасцю мясцовых камандаў прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Дазволеныя ўладамі месцы вольныя ад агітпрадукцыі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international