На “Нёмане” можа быць страйк

2010 2010-11-30T12:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Працоўныя шклозаводу “Нёман” у Бярозаўцы не выключаюць магчымасці правядзення страйку вытворчага працэсу. У апошнія дні жарсці вакол шкодных умоваў працы ў цэху вытворчасці крышталя дасягнулі крытычнай адзнакі.

Працоўныя прадпрыемства ўжо некалькі разоў папераджальна спынялі сваю працу ў сувязі са шкоднымі ўмовамі, якія склаліся на іх працоўных месцах. З-за парушэнняў тэхналагічнага працэсу на суседняй печы, рабочыя вымушаныя дыхаць усю змену пылам, у склад якога ўваходзіць вокіс свінца, тлумачыць адзін з рабочых Сяргей Трафімчык:

- Запусцілі новую печ, але чамусьці так склалася, што менавіта з зоны загрузкі шыхты для варкі шкла выдзяляецца шмат пылу. Ён распаўсюджваецца па ўсім памяшканні цэху. Нават пачаў слаямі адкладвацца на дэталях і камунікацыях. Людзей гэта, канечне ж, насцярожыла адразу. Выклікала заклапочанасць. Працоўныя пачалі адчуваць праблемы са здароўем, недамаганні. І як вынік, пачалі скардзіцца.

На запыт Сяргея Трафімчыка ў Лідскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі прыйшоў адказ аб не перавышэнні нормаў утрымання вокісу свінца на працоўным месцы. Тым часам канфрантацыя па-між працоўнымі і адміністрацыяй шклозавода толькі нарастае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international