Салігорск: Дзяржаўныя СМІ рыхтуюць грамадскую думку да фальсіфікацыяў

2010 2010-12-06T12:32:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pracenty-unaciazhku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі салігоршчыны актыўна агучваюць лічбы рэйтынгаў кандыдатаў і яўкі выбаршчыкаў. Крыніцай гэтай інфармацыі з'яўляюцца дадзеныя Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Лічбы незалежных сацыялагічных службаў ні газета "Шахцёр", ні Салігорскі тэлеканал не прыводзяць.
- Раённыя СМІ насамрэч кажуць не пра прагназуемыя адсоткі, а пра запланваныя цяперашнімі ўладамі. Бо незалежныя апытанні паказваюць зусім іншыя лічбы. Па сутнасці,  жыхароў Салігорска ўжо маральна рыхтуюць да фальсыфікацыяў. Яўку нам абяцаюць у 90%. А рэйтынг прэзідэнта, які нібыты ўвесь час расце, па іх дадзеных ужо каля 70%, - выказвае сваё меркаванне салігорскі грамадскі актывіст Рыгор Астапеня.

Варта адзначыць, што паралельна джяржаўныя СМІ даюць параўнальную статыстыку з выбараў 1994 году і выкарыстоўваюць прапагандыскія прыёмы: "Беларусь у той час знаходзілася на мяжы развалу. Жабрацкая зарплата, галапуючая інфляцыя, крушэнне шматлікіх сацыяльных інстытутаў, развал эканомікі. Сёння гэта ўжо ў мінулым... Сёння наша краіна ўпэўнена ідзе наперад. І змены ў нашым жыцці відавочныя. Нам ёсць чым ганарыцца. Таму кожны, перш чым зрабіць свой выбар, павінен грунтоўна падумаць". Тут, аднак, не паспрачаешся. Падумаць насамрэч ёсць над чым.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international