Баранавічы: Колькасць пікетаў у падтрымку Някляева павялічылася ўдвая

2010 2010-12-06T12:20:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-agit-niekl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу і нядзелю 4-5 снежня ў Баранавічах колькасць пастаянных пікетаў за Уладзіміра Някляева павялічылася ў два разы. Гэтаму, безумоўна, паспрыяла значнае паляпшэнне надвор’я і жаданне грамадскіх актывістаў даць людзям як мага болей інфармацыі пра альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Пікетоўшчыкі сканцэнтраваліся ў самых шматлюдных месцах горада Баранавічы. Найперш, гэта гарадскі цэнтральны рынак (вул. Чарнышэўскага 11) і гандлёвая плошча “Палескі” (вул. Фралянкова 22). Грамадскія актывісты свабодна раздаюць інфармацыйную і агітацыйную прадукцыю ў падтрымку Уладзіміра Някляева. Процідзеянняў з боку праваахоўных органаў пакуль не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота: Агітацыйны пікет у падтрымку Уладзіміра Някляева.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international