Слонім: Забаранілі вывесіць агітацыйныя матэрыялы Віталя Рымашэўскага

2010 2010-12-06T11:31:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autavakzalslonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cлонімскія актывісты БХД вырашылі 4 снежня развесіць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы Віталя Рымашэўскага на дазволеных райвыканкамам аб’ектах. Але на мясцовым аўтавакзале, які належыць Слонімскаму аўтобуснаму парку № 3, вывешваць плакаты Віталя Рымашэўкага, надрукаваныя ЦВК, забараніў дырэктар аўтапарка Сяргей Скок.

Сябры БХД звярнуліся са скаргай ў міліцыю, але там паведамілі, што гэтай праблемай павінны разбірацца ў Слонімскай раённай выбарчай камісіі, а не ў міліцыі, і параілі звярнуцца туды.

Дадзеную забарону пракаментаваў слонімскі актывіст БХД Іван Бедка: “Спадар Скок парушыў рашэнне Слонімскага райвыканкама ад 22 лістапада 2010 года № 967, дзе чорным па беламу напісана, што размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў дапускаецца ў спецыяльна абсталяваных месцах і наступных аб’ектах: гасцініцы, рынкі, лазні, памяшканні ўстаноў культуры раёна, чыгуначны і аўтобусны вакзалы і г.д.”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international