Суд Савецкага раёну Гомеля пакараў актывіста Сямёнава Сяргея 10 суткамі адміністратыўнага арышту

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў праваабаронца Анатоль Паплаўны, 14 сакавіка ў Гомелі судом Савецкага раёну пакараны грамадзкі актывіст Сямёнаў Сяргей. Падставай стала скарга ў міліцыю начальніка упраўленьня ідэалагічнага аддзелу Гомельскага аблвыканкаму Кацілы Анатоля -- нібыта 12 сакавіка падчас сустрэчы з кандыдатам у Прэзідэнты Казуліным Аляксандрам Сямёнаў Сяргей яго абразіў.

Раніцай 14 сакавіка на працу да грамадзкага актывіста прыехаў нарад міліцыі з Савецкага РАУС і адразу адвёз яго ў суд Савецкага раёна. Паседжаньне доўжылася 10 хвілінаў, у выніку чаго судзьдзя Кострыкаў Аляксей вынес рашэньне аб адміністратыўным арышце тэрмінам 10 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international