Салігорск: Назіральнікі ад СНД сустрэліся толькі з прадстаўнікамі ўлады

2010 2010-12-06T10:57:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salihorski_vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома, Салігорск наведвалі назіральнікі місіі ад СНД Альберт Дружынін і Васіль Астрэйка. Назіральнікі сустрэліся з прадстаўнікамі раённай выбарчай камісіі, а таксама былі на некалькіх сельскіх і гарадскіх участках для галасавання. Сустрэч з мясцовымі праваабаронцамі і незалежнымі назіральнікамі прадстаўнікі Місіі ад СНД не ладзілі.

- Не тое, каб нас вельмі здзівіў той факт, што назіральнікі ад СНД не знайшлі часу ці жадання сустрэцца з намі, але ж пэўныя спадзяванні на гэта мы мелі. Прынамсі, апошнія геапалітычныя змены дазвалялі спадзявацца на больш сур'ёзны, чым у мінулыя гады, падыход да працэсу назірання за выбарамі з боку прадстаўнікоў СНД. Мы з задавальненнем падзяліліся бы папярэднімі вынікамі сваёй працы з імі, як гэта ўжо было зроблена з прадстаўнікамі Місіі БДІПЧ АБСЕ. На вялікі жаль, гэтага не адбылося,  - кажа доўгатэрміновы назіральнік ад БХК у салігорскім рэгіёне Л.Мархотка.

Нагадаем, раней Марцін Бжазоўскі і Бьёрн-Эрык Лундквіст, доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ, сустрэліся з прадстаўнікамі як Салігорскай раённай камісіі па выбарах, так і з мясцовымі незалежнымі назіральнікамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international