Прыхільнікам Алеся Міхалевіча пагражалі фізічнай расправай

2010 2010-12-06T09:15:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывістам, якія агітуюць за Алеся Міхалевіча, пагражалі фізічнай расправай.  Алесь Галавань з Віцебску распавёў Радыё Свабода, што ўжо два дні запар ён і іншыя прыхільнікі палітыка не маюць магчымасці вольна раздаваць мінакам улёткі. З тэрыторыі гандлёвага цэнтру “Эвіком” агітатараў прагналі ахоўнікі, а каля гандлёвага цэнтру “Кантынент” давялося паспрачацца з грамадзянамі, якія назваліся міліцыянтамі.

Алесь Галавань кажа, што ў абодвух выпадках былі пагрозы прымяніць фізічную сілу. Ахоўнікі гандлёвага цэнтру “Эвіком” заявілі, што дазволу на правядзенне агітацыі актывісты мусяць пытацца ў прэзідэнцкай адміністрацыі — маўляў, менавіта там знаходзяцца гаспадары гэтай тэрыторыі. Нязгода агітатараў выклікала абурэнне: ахоўнікі ў нецэнзурных выразах сталі патрабаваць, каб актывісты спынілі агітацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international