Брэст: Статкевіч і Ус атрымалі блаславенне і перадалі садавіну інвалідам

2010 2010-12-04T19:20:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-sustr-statkev.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па дарозе на сустрэчу з выбаршчыкамі ў Брэсце кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч і Дзмітрый Ус  заехалі ў Свята-Міхайлаўскую царкву ў вёсцы Сцепанкі Жабінкаўскага раёна, дзе атрымалі блаславенне ад айца Сергія, які адслужыў набажэнства за здароўе кандыдатаў. Як распавёў Мікалай Статкевіч, прапанова наведаць царкву паступіла ад ягоных брэсцкіх прыхільнікаў, і ён вырашыў скарыстацца такой магчымасцю.

Паколькі візіт у Брэст супаў з Міжнародным днём інвалідаў, кандыдаты ў прэзідэнты наведалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна абласнога цэнтра і перадалі людзям з абмежаванымі магчымасцямі садавіну. Акрамя таго, Мікалай Статкевіч і Дзмітрый Ус пабывалі на адным з самых праблемных прадпрыемстваў горада - Брэсцкім электрамеханічным заводзе, прычым ад сустрэчы не ўхілілася і кіраўніцтва прамысловага прадпрыемства, якое арганізавала своеасаблівую экскурсію для кандыдатаў па цэхах заводу і закансерваваных пляцоўках. Увечары 3 снежня Статкевіч і Ус сустрэліся з выбаршчыкамі ў абласным Палацы культуры прафсаюзаў, дзе сабралася больш за 200 чалавек. Як паведаміў Віктар Чайкоўскі, давераная асоба Мікалая Статкевіча, падчас гэтай сустрэчы былі спробы прадстаўнікоў ідэалагічнага аддзела гарвыканкама перавесці дыскусію ў правакацыйнае рэчышча, але кандыдат паводзіў сябе годна і адказваў на ўсе пытанні.

Акрамя таго, Статкевіч выказаўся адносна магчымасці фальсіфікацыі выбараў. На яго погляд, паколькі беларускія выбарчыя бюлетэні не маюць ступеняў абароны, дакладная іх колькасць, падрыхтаваная да выбараў, невядома. А самая галоўная праблема, па меркаванні апазіцыйнага палітыка, што ў Беларусі ў апошнія гады ніхто не ведае, які на самай справе вынік выбараў: “Ні людзі, якія галасавалі, ні ўлада, таму што яна голасы не лічыць”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international