Бяроза: Выбаршчыкі аспрэчваюць прапагандыстаў

2010 2010-12-04T21:25:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitatarr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыні райвыканкамаў рэгіёна, дзяржаўныя службоўцы розных рангаў і ўзроўняў апошінм часам актыўнічаюць - ладзяць “прамыя лініі” з насельніцтвам па розных пытаннях, прапагандысцкія групы ездзяць па прадпрыемствах і нават не забываюцца на невялічкія вёскі. Раптам запрацавалі грамадскія прыёмныя пры райвыканкамах і аблвыканкаме, каб даць людзям спадзяванне на вырашэнне іх  праблемаў. А “дэлегаты” Усебеларускага народнага сходу штодня распавядаюць, як шмат зроблена ў Беларусі і як усё добра.

І тым не менш… Падчас сустрэчы 3 снежня  кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва з выбаршчыкамі г.Бярозы - пасля таго, як нехта з прысутных (магчыма, і спецыяльна падрыхтаваны для адпору выказванням кандыдата) распавёў, што ў разліковых квітках настаўнікаў за лістапад стаяць сумы больш за мільён рублёў - адна жанчына не вытрымала. Яна прадставілася супрацоўніцай аддзелу адукацыі райвыканкама і выказала сваю нязгоду (па ўсім відаць, ужо накіпелую) з “добрымі заробкамі” настаўнікаў. Жанчына распавяла, што яе знаёмая выхавацелька дзіцячага садка збіраецца на пенсію і каб атрымліваць большую пенсію, вымушана працаваць па 10,5 гадзінаў замест 5,5 па норме - аднак і такім чынам не можа наблізіцца да таго ж узроўню заробку (які ўлічваецца пры налічэнні пенсіі), які яна мела пры 6-гадзіннай працы ў 1994 г.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international