Віцебскага актывіста Барыса Хамайду зноў затрымалі з плакатам "Байкот -- гэта маральная перамога!"

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманага актывіста даставілі ў Чыгуначны райсуд, дзе судзьдзя Алена Грабянчук прысудзіла яму 160 базавых велічыняў, або 4 мільёны 960 тысяч штрафу за несанкцыянаваную вулічную акцыю. Паводле Барыса Хамайды, напрыканцы пасяджэньня судзьдзя зазначыла: "Мы ж толькі нядаўна далі вам 4 мільёны 860 тысяч штрафу, але гэта вас, відаць, ня ўразіла!"

Апазіцыянер упэўнены, што прэзідэнцкія выбары немінуча будуць сфальсыфікаваныя і зьбіраецца заклікаць землякоў да байкоту цягам усяго гэтага тыдня, нягледзячы на затрыманьні і штрафы. "Так, буду на гэтым тыдні стаяць з плякатам "Байкот - гэта маральная перамога!", а яшчэ выйду з плякатам "Калі ў краіне няма Канстытуцыі, то ўсе выбары - палітпрастытуцыя!" У нашай жа краіне прыпынена дзеяньне Канстытуцыі 1994 году, а калі ў дзяржаве законнай Канстытуцыі няма, то ня можа быць нават гаворкі пра нейкія свабодныя выбары. Ня трэба хадзіць на выбарчыя ўчасткі! Так мы толькі дапаможам уладам паказаць неабходны працэнт яўкі! Я быў і застаюся на ранейшай сваёй пазыцыі: байкот гэтаму выбарчаму фарсу", - сказаў ён радыё Свабодзе.

14 сакавіка на вачах Барыса Хамайды міліцыянты рабілі заўвагі агітатарам за Аляксандра Мілінкевіча - за тое, што раздавалі агітацыйныя матэрыялы на вуліцы Леніна. Таксама прэтэнзіі былі выказаныя і кіраўніку гарадзкой арганізацыі КХП БНФ Уладзімеру Плешчанку, які раздаваў ўлёткі пра "народнае галасаваньне".

Спадар Хамайда не выключае, што бліжэй да выбараў рэпрэсіі супраць віцебскіх апазыцыянэраў будуць узмоцненыя, і ягоныя праблемы з міліцыяй могуць скончыцца ўжо ня толькі буйнымі штрафамі, а заключэньнем пад варту "на суткі". Тым больш, што Барыс Хамайда ня толькі агітуе байкатаваць выбары, але і распаўсюджвае незалежныя выданьні: "Нашу Ніву", "Віцебскі кур'ер" і "Народную волю".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international