Назіральнікі місіі АБСЕ пабывалі ў Бярозе

2010 2010-12-04T12:18:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/osce_nazirannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Доўгатэрміновыя назіральнікі місіі АБСЕ  Брыгіта Хойер з Германіі і Корнэліс Куйман з Галандыі наведалі Бярозу. Іх цікавіла, як у раёне праходзіць падрыхтоўка да выбараў. Для атрымання аб’ектыўнай усебаковай інфармацыі  назіральнікі сустрэліся як з афіцыйнымі асобамі Бярозаўскага райвыканкама і раённай выбарчай камісіі, так і з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці.

Карнэліс Куйман, які быў у Беларусі на выбарах у 2008 годзе, пацікавіўся ў дэмакратаў, ці шмат зменаў адбылося ў цяперашняй выбарчай кампаніі. Ад прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці назіральнікі даведаліся пра тое, што ва ўчастковыя камісіі з 15 прадстаўнікоў ад партыі БНФ уключаны толькі 5. Што намаганні выбаршчыкаў з тым, каб сваіх прадстаўнікоў Тамару Шчапёткіну і Сяржука Русецкага бачыць сябрамі раённай або участковай выбарчай камісіі, былі праігнараваны мясцовымі ўладамі і г.д.

Далей назіральнікі накіраваліся ў Івацэвічы, каб прысутнічаць на сустрэчы  кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва з выбаршчыкамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international