viasna on patreon

Віцебск: Першыя агітматэрыялы – за Рымашэўскага, а пікеты – за Някляева

2010 2010-12-04T11:04:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebskrymasheuskiuliotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улёткі з інфармацыяй пра Віталя Рымашэўскага з’явіліся на дошках аб’яў і не толькі. Рызыкуючы быць аштрафаванымі за  засмечванне горада, ці то прыхільнікі кандыдата, ці то нейкія падстаўныя асобы, якія хочуць дыскрэдытаваць БХД, развешваюць улёткі на слупах і ў іншых непрыдатных месцах.

Улёткі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага першымі з’явіліся ў грамадскіх месцах. Агітацыйныя матэрыялы пра Мікалая Статкевіча распаўсюджваюцца  па паштовых скрынях, кажа давераная асоба кандыдата Аляксей Гаўруцікаў.

Днямі чакаюць з Мінску і ўлёткі са штабоў Аляксея Міхалевіча і Уладзіміра Някляева. У падтрымку апошняга кандыдата ў Віцебску штодня выстаўляюць пікеты, і ўжо тыдзень ў раёне плошчы Леніна лунаюць сцягі кампаніі  “Гавары праўду”. Пікетаў з агітацыяй за іншых кандыдатаў у Віцебску пакуль няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства