viasna on patreon

У Пінску з’явіліся першыя агітплакаты

2010 2010-12-03T17:18:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agitplakatypinsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На брудных рэкламных тумбах выявы кандыдатаў

На брудных рэкламных тумбах выявы кандыдатаў

Каманда кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саннікава першая ў Пінску праявіла актыўнасць у агітацыйным этапе перадвыбарчай кампаніі. На гарадскіх рэкламных тумбах з’явіліся плакаты кандыдата. Партрэты іншых прэтэндэнтаў на вышэйшую  пасаду краіны ў сталіцы Палесся пакуль не з’яўляліся.

Варта адзначыць, што вызначаныя Пінскім гарвыканкамам месцы для вывешвання агітацыйных матэрыялаў не вельмі падыходзяць для галоўнай палітычнай падзеі пяцігоддзя. На брудных рэкламных тумбах выявы кандыдатаў канкуруюць з плакатамі спевакоў, фільмаў і іншай рэкламнай прадукцыі. А інфармацыйныя стэнды ў ЖЭСах, гатэлях і на кірмашах не вельмі прыдатныя для агітацыі, таму і застаюцца пустымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Інфармацыйныя стэнды на кірмашах пустуюць

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства