viasna on patreon

3 базавыя за распаўсюд маладафронтаўскіх абвестак

2010 2010-12-03T17:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Расклейваньне інфармацыйных абвестак на дошках аб'яваў у Бабруйску прыроўніваюць да парушэньня правілаў добраўпарадкаваньня тэрыторыі.

Маладафронтаўцу Эдуарду Лобаву адміністрацыйная камісіія Маскоўскага раёну г. Менску прысудзіла 105 тысяч рублёў штрафу за распаўсюд маладафронтаўскіх абвестак на інфармацыйных шчытах ля пад'ездаў у Бабруйску. Пра гэта ў пятніцу, 3 сьнежня, стала вядома з адпаведнага ліста, які атрымаў Эдуард.

Паводле пастановы адміністрацыйнай камісіі, Лобаў Э.А разьлепліваў налепкі на інфармацыйныя шчыты каля пад'ездаў у Бабруйску і такім чынам парушыў правілы дабраўпарадкаваньня тэрыторыі. Пастонова, за подпісам намесніка старшыні камісіі Шымко Д.С., прыпісвае маладзёну адказнасьць па ч.2 арт.21.14 КоАП РБ.

На думку Эдуарда Лобава, пастанова камісіі зьяўляецца глупствам, бо інфармацыйныя шчыты побліз пад'ездаў прадугледжаны менавіта для абвестак. Юнак плянуе абскарджваць рашэньне камісіі ў адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства