У цэнтры Бруселю, каля будынкаў Парлямэнцкая асамблеі Рады Эўропы і Эўрапейскай Камісіі прайшла акцыя пратэсту супраць дзеяньняў беларускіх уладаў

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пікеце, які адбываўся 13 сакавіка ў цэнтры Брусэлю на пляцы імя Робэрта Шумана, узялі ўдзел каля 20 чалавек, прычым арганізатарамі пікету выступілі украінцы, якія жывуць у Бэльгіі.
"Сёньня мы разам з братамі-беларусамі бярэм удзел у гэтай акцыі - мы супраць фальсыфікацыяў вынікаў выбараў, супраць перасьледу беларускай апазыцыі. Украінцам і беларусам трэба трымацца разам. Жыве Беларусь!", -- паведаміў «Радыё Свабода» Аляксандар Падбярэзьнік-Кірычэнка.

Удзельнікі акцыі трымалі беларускія і ўкраінскія сьцягі, плакаты з надпісамі па-беларуску і па-француску "Не - фальсыфікацыям вынікаў выбараў у Беларусі!", "Свабоду палітывязьням!", "Так свабодным і дэмакратычным выбарам!".

У пікеце ўзялі ўдзел прадстаўнікі "Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня" (БЭЗ). Падтрымаць удзельнікаў пікету прыйшоў і сябра Рады БНР спадар Янка Жучка.
Паводле ягоных словаў, акцыі пратэсту ў справе Беларусі за мяжой вельмі патрэбныя. "Мы паказваем Эўропе, што тое, што нашая эўрапейская краіна выключаная з Эўропы, гэта віна толькі нейкай часткі беларусаў, ня ўсіх. Таксама тут і расейскага боку віна ёсьць, што мы ня можам поўнасьцю далучыцца да Эўропы", -- сказаў Радыё Свабода сябра Рады БНР.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international