У Магілёве затрыманы актывіст выбарчага Штабу А.Мілінкевіча Сяргей Нягацін

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ "Вясна", 13 сакавіка Сяргей Нягацін каля 21-30 выйшаў з офісу Штаба адзінага кандыдыта ў Прэзідэнты ад дэмсіл ў Магілёве і адразу быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, якія даставілі яго ў Ленінскі РАУС.
Спадара Нягаціна абвінавацілі ў парушэнні арт. 156 КаАП РБ - ён, нібыта,
"лаяўся матам". Да затрыманага, нягледзячы на ягоныя патрабаванні, ня
быў дапушчаны ягоны прадстаўнік Барыс Бухель. Па складанні пратаколу
актывіст быў пакінуты ў КПЗ РАУС, дзе будзе знаходзіцца да суду, які павінен адбыцца 14 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну г. Магілёва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international