Гродна: Абласны суд не задаволіў надзорныя скаргі партый БНФ і БСДГ

2010 2010-12-03T15:56:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гродзенскі абласны суд на чале з старшынёй Аляксандрам Грынкевічам прадказальна не задаволіў надзорныя скаргі Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ і Гродзенскай абласной арганізацыі Партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па горадзе Гродна. Нагадаем, што Партыя БНФ вылучыла па горадзе 20, а Партыя БСДГ 17 сваіх прадстаўнікоў у камісій гэтага узроўню. Аднак ад Партыі БНФ аніводны прадстаўнік не быў уключаны ў склад камісій, а ад грамадоўцаў – толькі адзін чалавек.

Звароты ў суды Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў гораду Гродна нічога не далі – рашэнні мясцовых адміністрацый, якія былі прынятыя з парушэннямі заканадаўства, былі прызнаныя законнымі. Такое ж вызначэнне даў зараз і абласны суд.

Партыйныя структуры падалі зараз наглядныя скаргі ўжо ў Вярхоўны суд. Прадстаўнікі гэтых дэмакратычных партый не маюць ілюзій, што іх скаргі будуць задаволеныя, аднак такім крокам яны хочуць яшчэ раз падкрэсліць, што ў сённяшняй беларускай дзяржаве няма самастойных судоў – мясцовыя адміністрацыі прымаюць палітычныя рашэнні з дыскрымінацыяй дэмакратычных партый, а суды прызнаюць гэтыя рашэнні законнымі.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international