Гродна: Памежная група “перавяла стрэлкі” на ўпраўленне ўнутраных справаў і мытнікаў

2010 2010-12-03T14:05:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saranchukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў атрымаў адказ на свой запыт у Гродзенскую памежную службу. Камандаванне мясцовай памежнай групы ў адказе за подпісам падпалкоўніка М.Аксенюка сцвярджае, што яно ўважліва вывучыла зварот грамадска-палітычнага актывіста.

Нагадаем, што 7 лістапада на пункце памежнага пропуску “Прывалка” Вадзіма Саранчукова пасля праверкі пашпарту дзве гадзіны трымалі на мяжы. Быў праведзены пільны мытны дагляд, пасля чаго яго нарэшце ўпусцілі ў Беларусь. Пасля гэтага Вадзім Саранчукоў напісаў заяву з патрабаваннем растлумачыць прычыны і падставы таго, што яго прозвішча ўнесена ў нейкія спісы на мяжы. Камандаванне памежнага атраду так і не дало выразнага адказу, на якой падставе Вадзіма Саранчукова затрымлівалі. Камандаванне раіць звярнуцца Саранчукову ў адпаведны орган унутраных справаў з мэтай “высвятлення абставінаў магчымага ўключэння ў банк дадзеных”. Акрамя гэтага камандаванне памежнай групы “пераводзіць стрэлкі” на мытныя органы – маўляў, гэта менавіта яны праводзілі мытны дагляд.

Аналагічны адказ на сваю заяву атрымаў і іншы актывіст Партыі БНФ Яўген Скрабутан, якога доўга трымалі і даглядалі на іншым памежным пункце – “Брузгі”. Вадзім Саранчукоў і Яўген Скрабутан лічаць дзеянні памежных службаў па затрыманні палітычнай рэакцыяй улады на іх актыўны ўдзел у бягучай выбарчай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international