Баранавічы: “Наш край” агітуе толькі за Лукашэнку

2010 2010-12-03T13:55:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nashkraj-02.12.-2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 снежня Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” правяла апытанне грамадзян горада і надрукавала на 2-ой старонцы артыкул пад назвай “За стабільнае і ўпэўненае заўтра”. 

Выданне нагадвае, што да галоўнай палітычнай падзеі застаецца каля 2-х тыдняў. Таму журналісты пацікавіліся ў гараджан: ці вызначыліся яны, за каго будуць галасаваь 19 снежня 2010 года? Усе апытаныя (рабочая завода, інжынер, будаўнік, маладая маці і жыхарка горада) паведамілі, што будуць галасаваць толькі за Аляксандра Лукашэнку.

Пра астатніх кандыдатаў у прэзідэнты ў газеце альбо ні слова альбо толькі негатыўная інфармацыя.

У гэтым жа №142-ім ад 2 снежня “Наш край” на 3-яй старонцы ўпершыню надрукаваў артыкул пра апазацыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Артыкул “Палітыка робіцца на плошчах?” вельмі крытычны і негатыўны. Аўтар артыкула Міхаіл Шубіч заклікае чытачоў не хадзіць на плошчу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international