У ГАРОДНІ АРЫШТАВАНЫ ЯШЧЭ АДЗІН АКТЫВІСТ КАМАНДЫ АДЗІНАГА КАНДЫДАТА

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Віктар Сазонаў паведаміў, што гарадзенскі актывіст каманды Аляксандра Мілінкевіча Максім Губарэвіч быў затрыманы ўвечары 13 сакавіка каля крамы. Ён быў абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы, сьведкамі чаго на судзе выступілі старшыя інспектары адзелу прафілактыкі Ленінскага РАУС г.Гродна Ленец Пётр Уладзіміравіч і Вечар Сяргей Іванавіч.
14 сакавіка судзьдзя Ленінскага суду Козел Натальля Рыгораўна прысудзіла Максіму Губарэвічу 7 сутак адміністратыўнага арышту за дробнае хуліганства.

Таксама ПЦ "Вясна" стала вядома, што сёньня ў Гродна павінны адбыцца судовыя паседжаньні па справах актывістаў непрызнанага Саюза палякаў Беларусі Юзафа Пажэцкага і Андрэя Пачобута, якіх, па папярэдніх зьвестках, таксама абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international