Брэст: Да візіту Мікалая Статкевіча арганізаваны інфармацыйныя пікеты

2010 2010-12-03T13:22:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brestagitacyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як распавёў давераная асоба гэтага кандыдата ў прэзідэнты Віктар Чайкоўскі, асноўным месцам для пікетавання была абраная пляцоўка каля ўваходу на цэнтральны рынак, дзе вельмі актыўна ішоў збор подпісаў за вылучэнне Статкевіча ў якасці прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы. У ходзе пікетаў, якія праводзяцца з пачатку цяперашняга тыдня, выбаршчыкам раздаюцца інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдата і берасцейцаў запрашаюць наведаць сустрэчу з Мікалаем Статкевічам, вызначаную на вечар 3 снежня. Такі ж пікет у другі дзень каляндарнай зімы быў арганізаваны і ў брэсцкім мікрараёне Усход, паблізу гандлёвага цэнтра «Юбілейны», а аб'явы аб маючай адбыцца сустрэчы з'явіліся ў двух незалежных газетах горада і расклейваюцца на інфармацыйных тумбах.

Па словах Віктара Чайкоўскага, у апошні час адчуваецца прыкметная цікавасць выбаршчыкаў да асобы кандыдата ў прэзідэнты, чаму паспрыялі перадвыбарныя выступы Мікалая Статкевіча па дзяржаўнаму тэлебачанню і радыё.

Варта адзначыць, што ў Брэсце цяпер рэгулярна праводзяцца пікеты ў падтрымку двух кандыдатаў - Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага, а ў мінулыя выходныя разавую акцыю правялі і прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international