Судовы працэс над кіраўніком Рэчыцкага штабу Аляксандра Мілінкевіча Валерыем Пуціцкім адкладзены да пятніцы ў зьвязку з адсутнасьцю сьведкаў

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валерыя Пуціцкага затрымалі 12 сакавіка, калі ён вяртаўся дахаты пасьля таго, як распаўсюджваў агітацыйныя матэрыялы. Спадару Пуціцкаму выстаўляюць абвінавачаньне ў дробным хуліганстве за непрыстойныя паводзіны ў грамадзкім месцы, аднак ён адмаўляе гэтыя абвінавачаньні і плануе зьвярнуцца ў пракуратуру.
Між тым, судовы працэс адкладзены да пятніцы ў зьвязку з адсутнасьцю сьведкаў. Паводле артыкулу Адміністратыўнага кодэксу, Валерыю Пуціцкаму пагражае штраф альбо адміністратыўны арышт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international