Бялынічы: Агітплакаты Кастусёва зніклі са сваіх месцаў

2010 2010-12-02T17:16:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialynickajakrama.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У раённым цэнтры Бялынічы Магілёўскай вобласці пра маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары сведчаць толькі чырвона-зялёныя плакаты “19 снежня – выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, якія размешчаны на вокнах дзяржаўных установаў і крамаў, ды агітацыйны пікет за кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева каля мясцовага Дома быту. Іншых прыкмет таго, што ў краіне ў хуткім часе адбудуцца прэзідэнцкія выбары, няма.

Назіральнік пры Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Барыс Вырвіч распавядае, што сёння абыйшоў большую частку Бялынічаў, паглядзеў месцы, дзе дазволена размяшчаць агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў.

- Уражанне самае сумнае: нідзе няма абсалютна ніякай інфармацыі аб кандыдатах у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. З станоўчага боку магчыма адзначыць хіба прыхільнікаў Уладзіміра Някляева, які ўжо тыдзень выстаўляюць пікет каля мясцовага Дома быту. Аднак і ў іх з агітацыйнай прадукцыяй не густа: распаўсюджваюцца старыя нумары газеты “Праўда Магілёўшчыны”, візіткі кандыдата ў прэзідэнты. Новая ж агітацыйная прадукцыя, якая выдадзена менавіта да выбараў, адсутнічае і ў прыхільнікаў Някляева. Яны тлумачаць гэта тым, што мінскі штаб кандыдата пакуль не давёз агітацыйныя матэрыялы, выдадзеныя на сродкі ЦВК, - адзначае ён.

Таксама назіральніка здзівіў той факт, што зніклі нават тыя некалькі агітацыйных плакатаў, якія вывесілі ў мясцовых крамах давераныя асобы Рыгора Кастусёва падчас візіту кандыдата ў Бялынічы:

- Рыгор Кастусёў і актывісты яго каманды наведалі Бялынічы ў нядзелю 28 лістапада. Яны рабілі тут пікет, правядзенне якога ў выніку было спынена намеснікам старшыні Бялыніцкага райвыканкама Надзеяй Серыкавай і мясцовай міліцыяй. На кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва склалі пратакол за парушэнне выбарчага заканадаўства. Аднак, напярэдадні гэтай сумнай падзеі прыхільнікі Кастусёва вывеселі агітацыйныя плакаты кандыдата ў прэзідэнты, выдадзеныя за кошт сродкаў, выдзеленых ЦВК, у універсаме “Ласточка” і некаторых іншых крамах, якія размяшчаюцца побач. Магу гэта засведчыць асабіста, бо прысутнічаў пры правядзенні пікетавання ад самага пачатку.У Бялыніцкім раёне рашэннем райвыканкама дазволена вывешваць агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў у прэзідэнты ва ўсіх крамах на інфармацыйных стэндах. Я быў вельмі здзіўлены, калі сёння не ўбачыў ні аднаго з гэтых плакатаў на сваіх месцах. Прычым прадаўцы кажуць, што не ведаюць, хто і калі зняў агітацыйныя плакаты Рыгора Кастусёва.

На фота: 1 - дзверы крамы, дзе вісеў плакат Р.Кастусёва. 2 - адзіны ў Бялынічах агітацыйны пікет.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international