Старшыня Гомельскага аблвыканкама параіў студэнтам “выбіраць таго, каго добра ведаеце”

2010 2010-12-02T15:35:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jakabsona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, ён жа давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, параіў студэнтам Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта “выбіраць таго, каго вы добра ведаеце”.

“Я дастаткова інфармаваны чалавек, маю немалы жыццёвы вопыт і вопыт працы ў органах самакіравання. З кандыдатаў нікога не ведаю, акрамя дзеючага прэзідэнта”, - падзяліўся сваёй “інфармаванасцю” губернатар.

А прэзідэнта ён ахарактарызаваў як “чалавека, які любіць сваю Радзіму, Беларусь, паслядоўна і настойліва адстойвае суверэнітэт дзяржавы”.

“Я, прызначаючы чалавека на высокую пасаду, не пайду на такі крок, калі асабіста добра не ведаю гэтага чалавека. Інакш не пазбегнуць сур'ёзных памылак”, - растлумачыў моладзі сваю матывацыю Якабсон. Таму ён параіў “выбіраць таго, каго добра ведаеце”.

Можа, губернатар асабіста і “добра ведае” прэзідэнта, толькі наўрад ці ведаюць яго студэнты асабіста.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international