viasna on patreon

2 сьнежня – Міжнародны дзень барацьбы за скасаваньне рабства

2010 2010-12-02T12:34:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rabstva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародны дзень барацьбы за скасаваньне рабства, які традыцыйна адзначаецца 2 сьнежня, зьвязаны з датай прыняцьця ў 1949 годзе Генэральнай Асамблеяй ААН Канвэнцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі і з эксплуатацыяй прастытуцыі трэцімі асобамі.

Гандаль людзьмі – адное з самых небясьпечных злачынстваў, накіраваных супраць асобы. Чалавек робіцца аб'ектам куплі–продажу і, як вынік, зазнае сэксуальную ці працоўную эксплуатацыю. Гандаль людзьмі – гэта таксама выняцьцё дый продаж органаў чалавека.

Штогод ахвярамі сучасных формаў нявольніцтва ва ўсім сьвеце становяцца мільёны людзей. Адсутнасьць надзейнай інфармацыі аб магчымасьцях працаўладкаваньня, няведаньне сваіх правоў і г.д. зьяўляюцца самымі частымі прычынамі, па якіх мужчыны і жанчыны ва ўсім сьвеце трапляюць ў сеткі гандляроў нявольнікамі.

Прэвэнцыйная кампанія і дапамога пацярпелым ад гандлю людзьмі, якую надае і забясьпечвае Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) выратавала лёсы, і нават жыцьці, многіх людзей, у тым ліку і нашых суайчыньнікаў, што трапілі ў складаныя сытуацыі за мяжой. Пазьбегнуць нявольніцтва магчыма! Не пагарджайце простымі правіламі бясьпечных паводзінаў пры выезьдзе за мяжу:

–                     Уважліва праверце прапанову аб працаўладкаваньні за мяжой. Калі гэта прапанова ад фірмы, папрасіце яе супрацоўнікаў паказаць вам ліцэнзію на працаўладкаваньне за мяжой. Сьпісы фірмаў, што маюць такую ліцэнзію, ёсьць на сайце МУС Рэспублікі Беларусь (www.mvd.gov.by).

–                     Заключыце дамову аб працаўладкаваньні да выезду за мяжу.

–                     Праверце, якая ў Вас віза. Турыстычная віза не дае права працаваць. Пакіньце дома дакладны адрас плянаванага месца знаходжаньня, Вашу фатаграфію і копіі ўсіх дакумэнтаў, уключачы копію пашпарту. Майце з сабой дадатковыя копіі ўсіх дакумэнтаў на выпадак страты ці адабраньня арыгіналу.

–                     Аформіце страхоўку ад няшчасных здарэньняў і хваробы.

–                     Вазьміце пэўную суму грошай хаця б на транспартныя выдаткі для магчымага вяртаньня дахаты.

–                     Даведайцеся адрас і тэлефон пасольства Рэспублікі Беларусь ў краіне прызначэньня.

Падчас знаходжаньня за мяжой:

–                     Ні пад якой нагодай нікому не аддавайце свой пашпарт.

–                     Не стаўце сябе ў залежнае становішча, прымаючы падарункі ці пазычаючы грошы.

–                     Пэрыядычна падтрымлівайце сувязь з сваімі сваякамі і сябрамі. Неадкладна інфармуйце іх аб любых зьмяненьнях Вашага месцазнаходжаньня.

–                     У выпадку крадзяжу дакумэнтаў ці пры ўзьнікненьні якіх–кольвечы праблемаў зьвяртайцеся ў пасольства ці консульства Рэспублікі Беларусь ці ў паліцыю краіны знаходжаньня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства