viasna on patreon

Баранавічы: Cустрэча з Кастусёвым прайшла без аншлага, але з аўтографамі

2010 2010-12-02T11:52:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kastusiou-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Кастусёў з баранавіцкімі выбаршчыкамі.

Рыгор Кастусёў з баранавіцкімі выбаршчыкамі.

1 снежня ў Баранавічах адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым. На сустрэчу, якая адбывалася ў залі цэнтра ідэалагічнай і культурна-масавай работы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-Паветраных Сілаў і Супрацьпаветранай абароны (Камсамольская 11), прыйшло каля 30 чалавек.

Спачатку Рыгор Кастусёў распавёў усім прысутным пра свой жыццёвы шлях, а потым раскрыў асноўныя палажэнні сваёй перадвыбарчай праграмы і неабходнасць палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

Найбольш актыўны ўдзел у дыскусіі з кандыдатам ў прэзідэнты Рыгорам Кастусёвым прынялі мясцовыя БРСМаўцы і іх старшыня Сяргей Пяцігораў. Уцэлым сустрэча прайшла пазітыўна і запомнілася яшчэ тым, што людзі бралі аўтографы ў Рыгора Кастусёва.

Інфармацыя пра сустрэчу з Рыгорам Кастусёвым папярэдне была размешчана ў дзяржаўнай газеце “Наш край” і на сайце baranovichy.by мясцовага гарвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства