У Менску праходзіць фестываль праваабарончых фільмаў

2010 2010-12-01T11:28:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/10.11.29filmfestposter.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З 1 па 10 сьнежня 2010 году ў кінатэатры «Перамога» (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 20) пройдзе Трэці штогадовы фэстываль мастацкіх фільмаў «Чалавечая годнасьць, роўнасьць і справядлівасьць», арганізаваны сумесна Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і Офісам АБСЭ ў Менску пры садзейнічаньні Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Фэстываль прымеркаваны да Дня правоў чалавека, які штогод адзначаецца 10 сьнежня. Афіцыйнае адкрыцьцё фэстываля з удзелам прадстаўнікоў АБСЭ і Прадстаўніцтва ААН адбудзецца 1 сьнежня а 19.00.

У фае кінатэатра будзе арганізаваная тэматычная фотавыстава «Дзеці вайны: зламанае дзяцінства». Экспазыцыя складаецца з сэрыі фотаздымкаў міжнародных ваенных фатографаў і зьяўляецца заклікам спыніць такую ганебную зьяву, як удзел дзяцей ва ўзброеных канфліктох.

У праграме паказу наступныя фільмы:

1 сьнежня: СЬВЕДКІ / LES TÉMOINS, 2007, Францыя, 112 хв., Рэжысэр: Анры Тэшынэ

2 сьнежня: АПОШНІ КАРОЛЬ ШАТЛЯНДЫІ / THE LAST KING OF SCOTLAND, 2006, Вялікабрытанія, 121 хв., Рэжысэр: Кевін Макдональд

3 сьнежня: БЫВАЙ, МАЯ НАЛОЖНІЦА / BA WANG BIE JI, 1992, Ганконг–Кітай, 156 хв.
Рэжысэр: Чэнь Кайге

4 сьнежня: Вэрсія  / RENDITION, 2007, ЗША, 122 хв., Рэжысэр: Гэвін Худ

5 сьнежня: ТАЕМНАЕ ЖЫЦЬЦЁ ПЧОЛ / THE SECRET LIFE OF BEES, 2008, ЗША, 108 хв., Рэжысэр: Джына Прынс–Байтвуд

6 сьнежня: ЧЫТАЛЬНІК / THE READER, 2008, Нямеччына–ЗША, 124 хв., Рэжысэр: Стывэн Долдры

7 сьнежня: ГРБАВІЦА / GRBAVICA, 2006, Босьнія–Герцагавіна — Нямеччына — Аўстрыя — Харватыя, 95 хв., Рэжысэр: Ясьміла Жбаніч

8 сьнежня: ГАРАЖ АЛІМПА / GARAGE LIMPO, 1999, Аргентына–Францыя–Італія, 98 хв., Рэжысэр: Марка Бэчыс

9 сьнежня: ПАЛІ СЬМЕРЦІ / THE KILLING FIELDS, 1984, Вялікабрытанія, 141 хв., Рэжысэр: Раланд Жафэ

10 сьнежня: ХАТА /Home, 2009, Францыя, 90 хв., Рэжысэр: Ян Артус Бэртран

Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з расейскімі субтытрамі. Пачатак сэансаў а 19–00. Уваход вольны. Квіткі распаўсюджваюцца ў касе кінатэатра з 18–00.

Тэлефон для даведак: 203 77 66.
 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international